Вядомы расійскі блогер Рустэм Адагамаў (drugoi), у дачыненні да якога СКР праводзіць праверку, пераехаў у Прагу.
«Я, увогуле, пераехаў у Прагу, зняў тут кватэру, буду абжывацца. Цешыць, што ўсе блізка, рукой падаць, хачу паездзіць, распавесці пра Еўропу», — паведаміў блогер на сваёй старонцы ў Facebook.
Былая жонка Адагамава ў канцы снежня ў інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today абвінаваціла блогера ў інтымнай сувязі з непаўналетняй дзяўчынкай у Нарвегіі.
Следчы камітэт Расіі пачаў праверку ў дачыненні да Адагамава ў сувязі з заявамі яго былой жонкі.