Міністр адукацыі -- Сяргей Маскевіч.

Міністр адукацыі -- Сяргей Маскевіч.

Аляксандр Лукашэнка даручыў прааналізаваць абгрунтаванасць павышэння платы за навучанне ў ВНУ.
Адпаведнае даручэнне ён даў 1 сакавіка на пасяджэнні Савета Міністраў «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за 2012 і задачах на 2013 год».

Праблемныя пытанні ў сацыяльнай сферы абмяркоўваліся ў час даклада віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на адной з найбольш хвалюючых грамадства тэм — павышэнні платы за навучанне ў ВНУ. «Я ад Вас не пачуў, які кошт, да прыкладу, адной гадзіны навучання ў ВНУ.

Хто гэта палічыў? Вось ён бракнуў недзе, што на 10% трэба павялічыць аплату ў ВНУ
[маецца на ўвазе прэс-канферэнцыя 26 лютага міністра адукацыі Сяргея Маскевіча; міністр заявіў, што ўвесну кошт навучання вырасце на 8–10% — НН], — адзначыў Лукашэнка.

— Чаму на дзесяць, а не на пяцьдзесят два працэнты? і ці ўсё пытанні ў нас да абітурыентаў і студэнтаў? Мы даўно перасталі адукоўваць дзяцей так, як трэба. У нас у ВНУ поўны бардак, і ніхто на гэта не глядзіць.

Я гаварыў ужо некалькі разоў. і ўсё рэформы ў вас пачынаюцца, як быццам з бухты-барахты».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?