На паседжанні аргкамітэта па адзначэнні Дня Волі, што адбылося ў Мінску 1 сакавіка, зацвердзілі канчатковы варыянт графічнай выявы, якая будзе аздабляць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 25 Сакавіка. Пра гэта паведамляе сайт руху «За Свабоду».

Нагадаем, што арганізатары святкавання Дня Волі падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне вулічнай акцыі ў нядзелю 24 сакавіка.

Збор запланаваны а 12-й гадзіне каля галоўнага ўваходу ў Батанічны сад. Шэсце плануецца правесці па праспекце Незалежнасці, вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор. Там а 14-й гадзіне пачнецца мітынг.

Заяўку падпісалі прадстаўнікі Партыі БНФ, руху «За свабоду», аргкамітэта па стварэніні Партыі БХД і Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Асноўнымі лозунгамі сёлетняга Дня Волі будуць «Абарона незалежнасці!» і «Свабода палітвязням!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0