2 сакавіка прайшла «Мінская лыжня»: калі пад кіраўніцтвам Лукашэнкі на лыжах бегае вышэйшае чынавенства. Карэспандэнт Tut.by злавіў прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, справа ад яго бяжыць Марыяна Шчоткіна — міністарка працы і сацыяльнай абароны.

Нагадаем, што 1 сакавіка А. Лукашэнка, выступаючы на ​​пасяджэнні Савета Міністраў, прысвечаным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за 2012 і задачам на 2013 год, заявіў: «Сітуацыя, якая ў нас склалася ў мінулым годзе, катэгарычна недапушчальная сёлета. Паўтор мінулага года будзе азначаць неадкладную адстаўку ўрада!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?