Гэты дом знясуць.
Выратавальнікі ў амерыканскім штаце Фларыда спынілі пошукі цела мужчыны, які зваліўся ў правал грунту ў яго ўласнай спальні ў чацвер.
Спецыялісты ўдакладнілі, што глыбіня правалу не вызначаная і выцягнуць цела 37 гадовага Джэфа Буша не ўяўляецца магчымым.
Трагедыя разыгралася ў невялікім горадзе каля Тампы ноччу 28 лютага:з-за правалу грунту пад домам раптам утварылася яма глыбінёй шэсць і дыяметрам дзесяць метраў, у якую і зацягнула мужчыну.
Яшчэ пяць чалавек, якія знаходзіліся ў доме, не пацярпелі.
Правалы ў цэнтральнай частцы Фларыды — частая з’ява.Там шмат падземных карстовых пячор, якія могуць разбурыцца
Але звычайна ўтвараюцца толькі неглыбокія варонкі, а выпадкі смерцяў рэдкія.