26 гадовы расійскі абаронца Анры Хагуш падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Нагадаем, Хагуш у Беларусі выступаў за БАТЭ з 2006 па 2009 год. За гэты час ён стаў трохразовым чэмпіёнам Беларусі і згуляў у Лізе чэмпіёнаў.

Пасля гэтага Хагуш перайшоў у казанскі «Рубін» дзе, аднак, не змог замацавацца і быў аддадзены ў арэнду — спачатку ў «Кубань», затым у «Растоў».

Пасля абаронца гуляў за «Спартак» з Нальчыка, а таксама ніжнякамскі «Нафтахімік».

Трэніруе «Тарпеда» Ігар Крывушэнка, пад чыім кіраўніцтвам Хагуш гуляў у БАТЭ у 2006 і 2007 гг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?