У Егіпце суд прызначыў дату перагляду справы зрынутага прэзідэнта краіны Хосні Мубарака, які адбывае пажыццёвае зняволенне. Новы працэс па гэтай справе пачнецца 13 красавіка.

Суд вырашыў перагледзець прысуд у студзені пасля апеляцыі экс-прэзідэнта, якога прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за дачыненне да гібелі дэманстрантаў зімой 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0