Форвард маскоўскага «Лакаматыва» Дзмітрый Сычоў працягне сваю кар’еру ў мінскім «Дынама. Клубы дамовіліся аб арэндзе 29-гадовага гульца да заканчэння сезона.
У гэтым сезоне Сычоў правёў за чыгуначнікаў усяго 4 матчы і забіў 2 галы.

— Дакументы яшчэ не падпісаны, але папярэдняя дамоўленасць паміж клубамі ўжо ёсць — сказаў агент гульца Павел Андрэеў карэспандэнту «Спорт-Экспресса».

Зорка Сычова ў расійскім футболе ўзышла ў 2002 г. калі ён гуляў за маскоўскі «Спартак». Потым год правёў у «Марсэлі», дзе не прыжыўся і вярнуўся ў Расію. Ад 2004 г. выступаў за «Лакаматыў». За зборную Расііі правёў 47 матчаў, забіў 15 мячоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0