Некалькі год чакаць, пакуль з насення прарасце рэдкая расліна, з радасцю ісці на працу, пісаць дысертацыю з невымоўнай назвай, жыць у інтэрнаце Акадэміі навук, час ад часу думаць аб тым, каб з’ехаць – і ўсё ж заставацца ў краіне і ў навуцы.
Што ўяўляе сабой жыццё маладых навукоўцаў? Што трымае іх у прафесіі? Мы зазірнулі да навуковай супрацоўніцы Батанічнага сада.





