Яраслаў Валенса назваў словы свайго бацькі няўдалымі і шкоднымі.

Яраслаў Валенса назваў словы свайго бацькі няўдалымі і шкоднымі.

Былога прэзідэнта Польшчы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Леха Валенсу абвінавацілі ў распальванні нянавісці ў адносінах да гомасэксуалістаў.
Экс-дэпутат Рышард Новак падаў заяву ў пракуратуру пасля інтэрв’ю Валенсы аднаму з тэлеканалаў.

У інтэрв’ю каналу TVN 24 Валенсу спыталі пра яго стаўленне да сэкс-меншасцяў і, у прыватнасці, да дэпутатаў-гамасэксуалістаў у парламенце.

«Яны павінны сядзець нават за сцяной, а не недзе наперадзе, — сказаў экс-прэзідэнт у суботу. — Яны павінны ведаць, што яны — меншасць, і адаптавацца».

Прадстаўнік пракуратуры заявіў у нядзелю, што ведамства можа прыступіць да разгляду заявы Новака ў панядзелак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?