Аляксандр Ластоўскі.

Аляксандр Ластоўскі.

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень міліцыі. Як гэты дзень святкуюць самі міліцыянты і чым можа ганарыцца МУС? «Наша Ніва» спытала ў прэс-сакратара ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага.

«НН»: Як міліцыянты адзначаюць Дзень міліцыі?

Аляксандр Ластоўскі: Для нас гэта звычайны працоўны дзень. Праз спецыфіку працы, міліцыя не можа адлучыцца на святкаванні, не можа дазволіць сабе выхадных і скарочаных дзён. Асноўны баяздольны састаў заўсёды на варце. Таму святочны канцэрт у ГУУС адбыўся загаддзя, а сёння ўранку адбылося ўрачыстае ўскладанне вянкоў да манумента загінулым супрацоўнікам міліцыі.

«НН»: Чым можа ганарыцца беларуская міліцыя?

АЛ: Увогуле я лічу, што можна ганарыцца кожным супрацоўнікам міліцыі. У міліцыю прыходзяць не па багацце, а на покліч сэрца. Гэта адказная, цяжкая і небяспечная праца, а нядаўнія падзеі [забойства міліцыянта падчас перастрэлкі ў Мінску — НН] нагадалі, што яна і смяротна небяспечная. Людзі ў пагонах кожны дзень рызыкуюць дзеля бяспекі нашых грамадзян. І гэта не высакамоўныя словы, а штодзённы стан рэчаў. У сувязі з гэтым я мяркую, што кожны хаця б у гэты дзень павіннен сказаць супрацоўніку міліцыі «дзякуй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?