Сярэднегадзінны заробак у Германіі складае 16,6 еўра. Трохі меншы, каля 16 еўра, ён у Брытаніі і Францыі. У Італіі ён складае 14,5 еўра. Нашы суседзі ў Літве і Латвіі зарабляюць у сярэднім 3,44 і 3,78 еўра за гадзіну.
У Беларусі чалавек за гадзіну зарабляе ў сярэднім прыблізна 2 еўра. З краін Еўрасаюза такі нізкі паказчык мае толькі Балгарыя.
Чаму разрыў у заробках такі вялікі? Прадукцыйнасць працы беларуса і немца розніцца, але ж не ў восем разоў. Справа перадусім у тым, што беларуская дзяржава забірае большую долю сродкаў сабе, каб самой жа і пераразмяркоўваць іх і тым самым рабіць грамадзян залежнымі ад сябе. Таксама Беларусь адстае ад краін ЕС у энэрга- і матэрыялаэфектыўнасці. Не апошняе значэнне мае і якасць арганізацыі грамадства. Беларусь затрачвае нашмат больш сродкаў на сістэму кантролю, у той жа час у нашай краіне большая доля насельніцтва жыве, не робячы ніякай карыснай працы.