За студзень—люты 2013 года аб'ём паставак нафты з Расіі ў Беларусь знізіўся на 3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года і склаў 3,437 млн. тон.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Фінмаркет, нафтавыя кампаніі Расіі за два месяцы гэтага года скарацілі экспарт у краіны блізкага замежжа на 6,5% да 4,613 млн. тон.

Экспарт расійскай нафты ў Казахстан у студзені—лютым 2013 года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам узрос на 77,3% і склаў 1,176 млн. тон.

Транзіт нафты з Казахстана па тэрыторыі Расіі склаў 3,067 млн. тон (з іх 1,533 млн. тон — у лютым).

У цэлым экспарт расійскай нафты ў краіны далёкага замежжа ў студзені—лютым 2013 года склаў 33,201 млн. тон (4,125 млн. барэляў у суткі), што на 2,6% ніжэй за аналагічны паказчык 2012 года. Таксама ў лютым з РФ было вывезена 15,791 млн. тон нафты (4,134 млн. барэляў у суткі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?