У антыамерыканскім сюжэце Беларускае тэлебачанне ўмудрылася абразіць кіраўніка МЗС Расіі.
2 сакавіка ў праграме «Вакол планеты» на Першым беларускім канале ў сюжэце пра сустрэчы кіраўніка МЗС Расіі з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры была дапушчаная прыкрая памылка. Як заўважыў сайт charter97.org, цытуючы Сяргея Лаўрова, БТ назвала яго «министром иносранных дел».
Пацешна, што ў гэтым жа сюжэце Беларускае тэлебачанне спрабавала пакепліваць над Джонам Кэры, які нібыта ў адным з выступаў пераблытаў Іран з Іракам.





