«На гэтым тыдні працягнецца супрацьборства паміж вясной і зімой»,
— паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу 4 сакавіка.
Халодна будзе на поўначы і паўночным усходзе краіны, цяплей — на паўднёвым захадзе і захадзе.

Як паведаміў Рабаў, у першую палову тыдня надвор’е будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над Украінай, чакаецца сонечнае і спакойнае надвор’е.

У аўторак прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Віцебскай вобласці невялікі снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–14°С, па ўсходзе краіны мінус 15–20°С. Цяплей за ўсё будзе ў заходніх раёнах — мінус 3–8°С, днём мінус 2°С — плюс 3°С. У паўднёва-заходніх раёнах днём да мінус 7°С.

У сераду таксама без ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца, тэмпература паветра мінус 1–7°С, месцамі да мінус 10°С.

Днём плюс 1–7°С, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей плюс 8–10°С.

У чацвер пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на поўдні краіны кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца, тэмпература паветра мінус 1–7°С, днём 0°С — плюс 6°С. Па паўднёвым захадзе ноччу 0 — плюс 3°С, днём плюс 7–10°С.

У пятніцу, 8 сакавіка, чакаюцца пераважна па паўднёвай палове ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 1–7°С, па поўначы пры праясненнях да мінус 8–12°С, днём мінус 3 — плюс 3°С. Па поўдні будзе значна цяплей: ноччу 0 — плюс 3°С, днём плюс 4–8°С.

У суботу і нядзелю характар надвор’я істотна не зменіцца. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі па поўдні кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра ноччу мінус 1–7°С, па паўночнай палове мінус 8–14°С. Днём мінус 4°С — плюс 2°С, месцамі да плюс 5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?