Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца ў 15.00 у гарадскім судзе Мінска.

Нагадаем, скульптар быў затрыманы ў Дзень роднай мовы 21 лютага ля гімназіі № 4 у Мінску.

Ён праводзіў адзіночны пікет з расцяжкай «Віншую з Днём роднай мовы. Гімназія № 4 была апошняй з беларускай мовай навучання».

Пазней яго затрымала міліцыя. Судом Фрунзенскага раёна Гэнік Лойка быў пакараны на 5 сутак арышту, якія правёў на Акрэсціна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?