Улада8787

Звольніць Чарнякевіча загадаў асабіста Сямён Шапіра: «Ва ўніверсітэце 16 чалавек, якія заклікаюць звергнуць уладу»

Старшыня аблвыканкама расказаў тое, пра што КДБ маўчыць.

У панядзелак міністр адукацыі Сяргей Маскевіч прэзентаваў калектыву ГрДУ новапрызначанага рэктара Андрэя Караля. На паседжанні прысутнічалі гарадзенскія чыноўнікі з абласнога і гарадскога аддзелаў адукацыі.

Пасля Маскевіча ўзяў слова старшыня абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра. «Наконт Чарнякевіча прымаў загад я асабіста», — раскрыў таямніцу звальнення гісторыка і дацэнта ГрДУ Шапіра.

У сваім выступленні ён пахваліў універсітэт за тэхналагічныя дасягненні і раскрытыкаваў за промахі ў ідэалагічнай працы. Пра гэта «Белсату» распавяла адна з прысутных на сённяшняй сустрэчы ў ГрДУ.

«Напісалі падручнік і надрукавалі за мяжою. За чые грошы? — выступаў галоўны чыноўнік Гарадзеншчыны. — Не, каб да мяне прыйсці і пагаварыць!».

Шапіра ўпікнуў былога рэктара Яўгена Роўбу, што той марудзіў са звальненнем Андрэя Чарнякевіча праз сваё знаёмства з бацькам гісторыка, які таксама працаваў ва ўніверсітэце. Старшыня аблвыканкама прызнаўся, што ён уласнаручна даў загад звольніць аднаго з аўтараў падручніка «Гродназнаўства» Андрэя Чарнякевіча.

Сямён Шапіра таксама падзяліўся з прысутнымі, што рэгулярна чытае зводкі КДБ і ведае ўсё: «Ва ўніверсітэце шаснаццаць чалавек, якія заклікаюць звергнуць уладу». Гэтыя неназваныя ненадзейныя элементы не проста заклікаюць зрынуць уладу, але яшчэ і… ездзілі на роварах і пляскалі ў ладкі.

Відавочна, гаворка пра выкладчыкаў, якія трапілі ў «чорныя спісы» палітычна ненадзейных. Спецслужбы пра гэта памоўкваюць, затое старшыня аблвыканкама расказаў у прыступе шчырасці.

Нямала ж такіх, калі ў адным універсітэце налічылі аж 16!

Дарэчы ў мясцовых газетах — «Гродзенская праўда», «Вячэрні Гродна», «Перспектыва» -, а таксама на афіцыйным сайце ГрДзУ пра сённяшнюю падзею не напісана ні слова.

Скандал з падручнікам «Гродназнаўства» разгарэўся летась у верасні, калі з фармулёўкаю «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» з ГрДУ звольнілі аднаго з аўтараў — Андрэя Чарнякевіча. За два дні да звальнення выкладчыка тэрмінова выклікаў да сябе загадчык цэнтру кадравай і прававой работы ўніверсітэту. Падчас размовы ў кабінеце прысутнічалі загадчык аддзелу бяспекі ўніверсітэту і працаўнік КДБ. Галоўнаю тэмай размовы быў падручнік «Гродназнаўства».

Каментары87

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі10

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка13

«4:30, я сёмая ў чарзе». У Мазыры людзі прыходзяць за некалькі гадзін да адкрыцця паліклінікі, каб трапіць да траўматолага4

Ілан Маск апублікаваў відэа з робатам-гуманоідам, які весела танчыць1

«Алё, ідэолагі, вы там зусім ку-ку?»: беларус абурыўся шалёным коштам папяровага чырвона-зялёнага сцяжка12

Канскі кінафестываль распачнецца з трох фільмаў пра вайну ва Украіне

Расійскія вайскоўцы зладзілі гульню на выжыванне для сваіх саслужыўцаў: з ямы можа выйсці толькі адзін ВІДЭА9

У сталіцы Лівіі адбыліся ўзброеныя сутыкненні пасля забойства ўплывовага сілавіка

Улады Чачні пераймяноўваюць знакавы ў гісторыі Чачэнскіх войнаў горад10

ICAO прызнала адказнасць Расіі за збіванне рэйса MH172

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі10

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць