Напярэдадні 8 сакавіка на памежным прапускным пункце «Меднікі — Каменны Лог» з літоўскага боку ўтварыліся вялізныя чэргі вялікагрузнага транспарту: месцамі фуры з кветкамі для Беларусі, Расіі і іншых краін стаяць нават у тры лініі.
Паводле Дырэкцыі пунктаў памежнага кантролю Літвы, сваёй чаргі на пункце «Меднікі» ў апошнія дні стала чакаюць ад 350 да 450 цягачоў. Прагназаваны час чакання праезду для іх — суткі.