Дэлегацыя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ наведае з візітам Беларусь. У складзе дэлегацыі — старшы дарадца па выбарах БДІПЧ АБСЕ Таццяна Багушэвіч і дарадца па выбарах Лусіне Бадалян.

Як паведамляе прэс-служба палаты прадстаўнікоў, 6 сакавіка дэлегацыя АБСЕ сустрэнецца са старшынёй пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Аляксандрам Зазулем. У сустрэчы таксама возьмуць удзел намеснік старшыні пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве Пётр Шыкшнян і член пастаяннай камісіі па міжнародных справах Валянціна Лявоненка.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні ўдасканалення выбарчага заканадаўства Беларусі.

З кім яшчэ будуць сустракацца ў Мінску эксперты БДІПЧ АБСЕ, пакуль не вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?