Народны артыст Расіі Валерый Залатухін знаходзіцца ў рэанімацыі, паведаміла РІА Навіны жонка артыста.

«Ён цяжка хворы, знаходзіцца ў рэанімацыі», — сказала яна. Паводле яе слоў, «дыягназ яшчэ не пастаўлены канчаткова».

«Як далей пойдзе справа, мы не ведаем. Чакаем паляпшэння і спадзяемся, што ён паправіцца. Яго лечаць у Інстытуце рентгенарадыялогіі», — дадала яна.

У студзені гэтага года паведамлялася, што Залатухін быў шпіталізаваны ў адну са сталічных бальніц.

Аднак ён абверг гэтыя чуткі, заявіўшы, што праходзіць планавае абследаванне ў Інстытуце рентгенарадыялогіі, які спецыялізуецца на ранняй дыягностыцы і лячэнні анкалагічных і іншых захворванняў.

Акцёр тэатра і кіно, народны артыст Расіі Валерый Сяргеевіч Залатухін нарадзіўся 21 чэрвеня 1941 года ў вёсцы Хуткі Выток Алтайскага краю ў сям’і старшыні калгасу. У дзяцінстве перанёс цяжкую хваробу і да дзясятага класа хадзіў на мыліцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?