У Следчым камітэце паведамілі, што экспертыза зброі (нажоў і газавага пісталета) пакуль не гатовая. Там кажуць, што Марцінкевіч «знаходзіцца на сувязі», у любы момант яго могуць выклікаць у Беларусь і «ён павінен будзе з’явіцца».

Нагадаем, што Марцінкевіча затрымалі 15 лютага пасля бойкі ў Мінску з беларускімі антыфашыстамі. Патасоўку знялі камеры відэаназірання. Разам з Марцінкевічам у ізалятары апынуліся двое яго паплечнікаў. Адзін з іх, вядомы па мянушцы Малюта, перад затрыманнем двойчы ўваткнуў нож у спіну аднаго з антыфашыстаў, таго ледзь адкачалі. Праз некалькі дзён «Цясака» выпусцілі пад абавязацельства аб яўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?