Менскае «Дынама» выйшла ў другі кваліфікацыйны раўнд Кубку ЎЭФА. Сёньня на хатнім стадыёне менчукі пераканаўча перамаглі рыскае «Сконта» – 2:0. Абодва галы ў другім тайме забіў нядаўні навічок «Дынама» славацкі нападнік Робэрт Рак.

Першая гульня два тыдні таму ў сталіцы Латвіі прынесла нічыйны вынік – 1:1.

А вось берасьцейскім дынамаўцам не пашанцавалі. Яны прайгралі ліепайскаму «Мэталюргу» ў Берасьці зь лікам 1:2. Першая сустрэча гэтых каманд скончылася зь лікам 1:1.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру