Сталі вядомыя першыя паўфіналісты Кубка прэзідэнта (размова пра хакейны чэмпіянат краіны). Імі сталі салігорскі «Шахцёр», мінулагодні чэмпіён жлобінскі «Металург» і гродзенскі «Нёман».

«Металург» сёння на выездзе перайграў «Хімік-СКА» (6:2) і ўпэўнена завяршыў серыю — 3:0.

«Нёман» перамог дома «Ліду» (8:1) і таксама пераканаўча завяршыў серыю — 3:0.

«Шахцёр» перамог латвійскі «Металургс» (7:2) (лік у серыі таксама 3–0).

Яшчэ адна пара «Юніёр» — «Гомель» працягне высвятляць, хто стане апошнім паўфіналістам.

Сёння гамяльчане адолелі сталічны клуб з лікам 3:1 і скарацілі адставанне ў серыі — 2:1.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?