У пятніцу раніцай Беларусь пералічыла «Газпрому» $190 млн доўгу за газ, перадае газета.ру са спасылкай на Інтэрфакс. Першы транш паступіла а 7.30 паводле менскага часу.

Нагадаем, што ў сераду «Газпром» пведаміў Менску, што з раніцы пятніцы скарачае пастаўкі газу на 45%, бо Менск ня выплаціў доўг за студзень - чжрвень у памеры 456,16 млн. даляраў.

«Газ паступае ў Беларусь у поўным аб’ёме», зазначаюць у Белтрансгазе. Скончыліся і перамовы паміж «Белтрансгазам» і «Газпромам», што прайшлі ў Маскве. На поўнае пагашэньне газавага доўгу «Газпром» даў Беларусі тыднёвы тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0