Перад выступам спевака Адама Ламберта ў Мінску, які катаецца па свеце, то як новая амерыканская поп-зорка, то як вакаліст Queen, ягоныя амерыканскія фанаты выказалі цікавае меркаванне — Ламберт гэта рэінкарнацыя Элвіса.

Доказы наступныя:

Абодва спевакі ў дзяцінстве цікавіліся вобразамі каўбояў, а пасля індзейцаў (па меркаванні фанатаў Ламберта, гэта відаць нейкая выключная ў ЗША сітуацыя).

У дарослым узросце насілі аднолькавыя фрызуры (як і палова іншых музыкаў, якія адчувалі на сабе ўплыў Элвіса), касцюмы, сарочкі і акуляры.

Пасля такіх неаспрэчных доказаў не праверыць проста немагчыма. А тым, каму трэба дакладна ўпэўніцца, што Ламберт гэта Прэслі, ці наадварот, раім прыйсці на канцэрт 15 сакавіка ў Палац спорту.

Квіткі -- ад 340 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?