Творчая сустрэча з астраномам, публіцыстам, аўтарам відэароліка «Беларусь у абдымках зорак» Віктарам Малышчыцам пройдзе ў Мінску 9 сакавіка.

Падчас імпрэзы чакаецца паказ роліка «Беларусь у абдымках зорак», аповед аўтара аб умовах, у якіх ствараўся ролік, тэхнічных патрабаваннях, асаблівасцях мастацкага накірунку — астрафотаздымкаў. Можна будзе задаць пытанні і атрымаць адказы.

Таксама на працягу мерапрыемства Віктар Малышчыц правядзе майстар-клас і пакажа, як з дапамогай спецыяльнай тэхнікі, абсталявання і праграмнага забеспячэння любая асоба можа стаць стваральнікам прыгожых і захапляльных ролікаў з выявамі зорак, прыродных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры.

Cубота 9 сакавіка. Час правядзення: з 13.00 да 15.00.

Калі Вы жадаеце паўдзельнічаць у дадзенай сустрэчы, калі ласка, запішыцеся на імпрэзу праз мэйл [email protected] альбо СМС на мабільны нумар +375291694811 (Юрась Меляшкевіч). У лісце ці СМС калі ласка пазначце — прозвішча, імя, нумар мабільнага (калі дасылаеце электронны ліст), адрас электроннай скрыні (калі адпраўляеце СМС). Калі Вы хочаце пакінуць заяўку за некалькіх асобаў, калі ласка, пазначце адпаведна іх звесткі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?