Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў 6 сакавіка падаў заяўку на правядзенне мітынгу ў гонар
Паводле яго слоў, мітынг плануецца правесці 25 сакавіка з 17.30 да 18.30 на віцебскім стадыёне «Лакаматыў».
Аўтухоў таксама напісаў скаргі ў пракуратуру і Віцебскі аблвыканкам на адмову прадстаўнікоў хуткай дапамогі і міліцыі заключыць дамовы на забеспячэнне суправаджэння масавага мерапрыемства. «Медыкі адмову абгрунтоўваюць павышаным узроўнем захворвання і, як вынік, немагчымасцю забяспечыць суправаджэнне мерапрыемства хуткай дапамогай. У міліцыі наогул кажуць, што мы спачатку павінны атрымаць дазвол на правядзенне мітынгу, а потым яны разгледзяць заключэнне дагавора. Хаця згодна з законам усё павінна рабіцца наадварот», — сказаў ён.
«Зараз рыхтуецца друкаваная прадукцыя для жыхароў горада з заклікам прыйсці на святкаванне Дня Волі. Мы павінны выйсці на мітынг і заявіць, што ў Віцебску ёсць апазіцыя, якая выступае за перамены», — падкрэсліў Аўтухоў.Старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ заяўляе, што мерапрыемства будзе праведзена, нягледзячы на магчымую адмову мясцовай адміністрацыі.