Пераход сярэднясутачнай тэмпературы да ўстойлівых плюсавых значэнняў, які знаменуе пачатак вясны, адбудзецца на большай частцы Беларусі ў канцы сакавіка.
Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Анатоль Палішчук 6 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, цяпер надвор’е ў краіне вызначае вобласць высокага ціску, якая паціху адыходзіць у бок Расіі. Таму 6–8 сакавіка чакаецца сонечнае надвор’е. Тэмпература паветра складзе мінус 1–7°С, днём 0°С — плюс 6°С.

Паводле слоў Палішчука, у ноч з 8 на 9 сакавіка ў Беларусі зменяцца атмасферныя працэсы і краіна будзе раздзелена на дзве часткі.
У паўночную палову будзе ажыццяўляцца прыток халоднага арктычнага паветра, прагназуецца вялікі антыцыклон і яснае бязвоблачнае надвор’е. З поўдня ў Беларусь прыйдзе цыклон з Італіі, які прынясе цёплае і вільготнае паветра. У выніку гэтага ў паўднёвай палове дзённыя тэмпературы складуць прыкладна плюс 5–10°С, тады як на поўначы па Віцебскай вобласці тэмпературы ноччу могуць дасягаць мінус 15–20°С. Гэтыя працэсы будуць развівацца да 15–17 сакавіка.
Паводле слоў прадстаўніка гідраметэацэнтра, толькі пасля 17 сакавіка характар надвор’я зменіцца, і атлантычныя цыклоны прынясуць у Беларусь дастаткова вільготную, але цёплую паветраную масу,
і тады пойдуць актыўныя працэсы снегатаяння, паступлення вады ў рачную сістэму. Як адзначыў Палішчук, ападкі будуць ісці ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, цёплае і вільготнае надвор’е захаваецца да канца сакавіка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?