Сёння адбылася пазачарговая канферэнцыя Беларускай федэрацыі біятлона. Адбіліся выбары новага старшыні. Ім стаў Валерый Вакульчык, тым самым замяніўшы Вадзіма Зайцава.

«У сувязі са зменай працы і немагчымасцю выконваць абавязкі ў фэдэрацыі», — так гучыць фармулёўка адстаўкі Зайцава.
У лістападзе аналагічная перамеЗайцава на Вакульчыка адбылася і ў КДБ. Федэрацыі біятлона таксама ўзначальвалі іншыя старшыні КДБ — Сцяпан Сухарэнка, Юрый Жадобін.
Намеснікам Вакульчыка будзе вядомы савецкі і расійскі біятланіст Сяргей Булыгін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?