У інтэрв’ю тэлеканалу LNK літоўскі парламентарый Арвідас Анушаўскас заявіў, што жорстка забіты ўначы 5 сакавіка ў Вільні Раман Вайніцкі мог замінаць Расіі ў спробах аб’яднаць нацыянальныя меншасці супраць літоўскай дзяржавы і яе нацыянальнай палітыкі.
«Расія імкнецца аб’яднаць усе нацыянальныя супольнасці ў Літве супраць „дрэнных літоўскіх законаў“, якія прымаліся апошнім часам ў сферы культуры і адукацыі. Тут вельмі ясныя інтэрэсы трэцяй краіны. А ён вельмі канкрэтна выступаў не раз супраць гэтых спробаў, пазіцыя Рамана Вайніцкага была выказаная заўсёды вельмі ясна», — адзначыў Арвідас Анушаўскас, сябра парламенцкага камітэту нацыянальнай бяспекі Літвы, які ў часе папярэдняй кадэнцыі кіраваў гэтым камітэтам у Сойме.
Раман Вайніцкі быў прэзідэнтам Асацыяцыі беларускіх арганізацый Літвы і кіраўніком клубу аматараў беларускай культуры «Сябрына», сёлета ён быў абраны