29-гадовы форвард маскоўскага «Лакаматыва» Дзмітрый Сычоў аддадзены ў арэнду мінскаму «Дынама».
Футбаліст будзе выступаць за беларускі клуб да 15 ліпеня, паведаміла дынамаўская прэс-служба.

Сычоў далучыўся да «Дынама» 3 сакавіка на зборы ў Турцыі. На наступны дзень ён правёў за каманду другі тайм спарынгу з валгаградскім «Ротарам» (1:0).

Дзмітрый Сычоў выступаў за зборную Расіі ў 2002–2010 гадах. У 2008 годзе ў яе складзе стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?