Былога прэм'ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі прысудзілі да года турмы па справе аб незаконнай публікацыі тэлефонных перамоваў паміж яго палітычным апанентам і кіраўніком страхавой групы Unipol.

Чакаецца, што палітык у бліжэйшы час абскардзіць прысуд. Пры гэтым пакуль ён знаходзіцца на волі.

Суд пагадзіўся з довадамі следства, якое сцвярджала, што экс-прэм'ер распарадзіўся апублікаваць раздрукоўку перамоваў у газеце, якую ён узначальвае яго малодшы брат Паола Берлусконі.

Апошні таксама атрымаў тэрмін - два гады і тры месяцы пазбаўлення волі.

Пасля публікацыі гэтых перамоваў у 2005 годзе сарвалася ўгода па набыцці італьянскай страхавой групай Unipol банка BNL, чаго дабіваўся Берлусконі.

Сільвіа Берлусконі праходзіць цяпер абвінавачаным і па іншай справе, па якой ён абвінавачваецца ў сэксе з непаўналетняй прастытуткай Карымай Махруг (Рубі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?