Заяўкі на ўдзел у конкурснай праграме ўжо ёсць з Беларусі, Расіі, Грузіі, Арменіі, Італіі, ЗША і іншых краін.

У праграме юбілейнага фестывалю — шмат выставак, канферэнцый, творчых сустрэч і канцэртаў.

«У гэтым годзе абласны цэнтр будзе прымаць міжнародны фестываль «Магутны Божа» ў статусе культурнай сталіцы Беларусі і Садружнасці. Гэта накладвае асаблівы адбітак на яго правядзенне. Плануецца як мага далей адыйсці ад афіцыёзу і зрабіць асаблівы ўхіл на духоўнасць, задзейнічаючы шмат адкрытых канцэртных пляцовак», — адзначылі ў гарадскім выканаўчым камітэце Магілёва.

Сёння вядуцца размовы аб удзеле ў фестывалі такіх вядомых калектываў, як аркестр «Віртуозы Масквы» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Співакова, хор Кіева-Пячэрскай лаўры і многіх іншых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?