Усе 115 кардыналаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах новага Папы, прыбылі ў Ватыкан. Апошнім дабраўся в’етнамскі іерарх Жан-Батыст Фам Мінь Ман, які адмовіўся ад кантактаў з журналістамі.

Кардыналы ў бліжэйшы час прызначаць дату правядзення канклаву — серыі таемных галасаванняў для выбару новага пантыфіка.

Для ўхвалення кандыдатуры новага пантыфіка неабходна не менш як дзве трэці галасоў саноўнікаў, якія, згодна з правіламі, павінны быць маладзейшымі за 80 гадоў.

28 лютага Бенедыкт XVI афіцыйна перастаў быць Папам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?