Менскае «Дынама» ў другім кваліфікацыйным раўндзе сыграе з дацкім «Одэнсэ». Дарэчы, горад Одэнсэ зьяўляецца радзімай казачніка Ганса‑Хрысьціяна Андэрсана. Першы матч 16 жніўня пройдзе ў Менску, праз два тыдні гульня ў адказ у Даніі.

Таксама румынскі «Оцэлул», за які выступае беларус Павал Беганскі, сустрэнецца з сафійскім «Лякаматывам». Днепрапятроўскі «Дняпро» Сяргея Карніленкі і Зьмітра Лянцэвіча згуляез польскім «Бельхатавам». Ліепайскі «Мэталюрг», які ў мінулым раўндзе прайшоў берасьцейскае «Дынама», сустрэнецца са швэдзкім АІКам.

Між іншым, беларусы і датчане двойчы сустракаліся ў Кубку Інтэртота. «Дняпро» і БАТЭ перамагалі «Сількеборг» і БК «Акадэмік» адпаведна. А чатыры гады таму менскае Дынама ў Кубку ЎЭФА прайграла «Брондбю» -- 0:2, 0:3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?