У Рангуне адкрыўся першы нацыянальны кангрэс, скліканы партыяй уплывовага апазіцыйнага дзеяча Бірмы (М’янмы), лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы.

Узначаленая Аун Сан Су Чжы «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» існуе ўжо амаль 25 гадоў, але большую частку гэтага часу яе дзейнасць была забароненая альбо строга абмежаваная.

Пасля нядаўніх дэмакратычных рэформаў у Бірме «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» атрымала прадстаўніцтва ў парламенце. Але апазіцыйны рух часта вядзе сябе непаслядоўна і востра мае патрэбу ў абнаўленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?