Першы намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец заявіў «Інтэрфаксу», што ў дзейным кантракце з «Газпромам» прапісаны тэрмін для вырашэньня спрэчак у памеры 45 дзён.

Паводле першага намесьніка міністра, калі ісьці ад таго, што Беларусь мусіла пагасіць запазычанасьць не пазьней як 23 ліпеня, дык «Газпром» павінен быў патрабаваць плацяжы да 7 верасьня. Эдуард Таўпянец сказаў таксама, што «да 7 верасьня Беларусь магла б цалкам пагасіць запазычанасьць».

Афіцыйны прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў у інтэрвію нашаму Радыё пракамэнтаваў выказваньне беларускага чыноўніка так:

«Газпром» нічога не парушаў. Тэрмін у 45 дзён тычыцца падачы пазову ў суд. А скарачэньне паставак, калі парушаюцца ўмовы аплаты, мы можам уводзіць самі, папярэдне паведаміўшы гэта іншаму боку за 48 гадзін да санкцыяў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?