Побач з Віленскім аэрапортам, на вуліцы Жырню, ужо вядуцца актыўныя будаўнічыя працы. На месцы, дзе раней знаходзіліся металічныя гаражы, узводзяць першы ў балтыйскіх краінах мэблевы гандлёвы цэнтр Ikea.
Кіраўнік кампаніі Felit, якая кіруе Ikea ў Літве, Сігурдур Палмасан сцвярджае, што цэны на тавары будуць не вышэй, чым у Польшчы.
Новы гандлёвы цэнтр плануюць адкрыць у жніўні 2013 года.
«Прадстаўнікі Ikea разумеюць, што ў радыусе 300 км ад Вільні жывуць 16 млн. Гэта Вільня, Рыга, Мінск і Калінінград, таму Ikea ў сілу сваёй канцэпцыі глядзіць на рэгіён, а не на колькасць жыхароў у горадзе», — сказаў мэр Вільні Артурас Зуокас.