Канклаў па абранні новага Папы адкрыецца ў Ватыкане 12 сакавіка. Адпаведнае рашэнне было прынята на ўсеагульнай кангрэгацыі кардыналаў Рымска-каталіцкай царквы, якая адбылася ў пятніцу і ў якой прынялі ўдзел усе 115 кардыналаў-выбаршчыкаў.

Серыя нарадаў кардыналаў, якія з’ехаліся ў Ватыкан з усяго свету, пачалася 4 сакавіка. Усе яны павінны прыняць удзел і ў канклаве — рытуальнай цырымоніі выбару новага Папы. Канклаў традыцыйна праводзіцца ў закрытым памяшканні без доступу старонніх.

Двойчы ў дзень удзельнікі канклава галасуюць.
Пасля падліку бюлетэні галасавання спальваюцца — над Сікстынскай капэлай у гэты момант падымаецца чорны дым.
Калі адзін з кандыдатаў набірае дастатковую для перамогі колькасць галасоў (не менш 2/3 плюс адзін), у агонь дадаюць адмысловы фарбавальнік і дым становіцца белым.

Найбольш верагодным кандыдатам на пасаду новага кіраўніка каталіцкай царквы букмекеры лічаць чарнаскурага кардынала Пітэра Тэрксана з Ганы, які з 2009 года ўзначальвае Папскую раду справядлівасці і міру. У ліку яго асноўных канкурэнтаў называліся італьянскі арцыбіскуп Анджэла Скола італьянскі кардынал Тарчызіа Бертонэ [наведваў Беларусь у 2008 г.], канадскі кардынал Марк Уэле і кардынал Фрэнсіс Арынзе з Нігерыі.

Папа Бенедыкт XVI заявіў пра адстаўку 11 лютага, канчаткова пакінуў пасаду 28 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?