Міжнародная канферэнцыя, Універсітэт Лазарскага (Варшава, Świeradowska 43)

8 - 10 сакавіка

Ці беларусам "генетычна наканавана" аўтакратыя? Ці продкі беларусаў былі падатлівыя на аўтарытарныя памканенні цэнтральнай улады? Ці ў беларускай гісторыі і культуры можам знайсці перадумовы для барацьбы за грамадзянскія каштоўнасці? Гэтага тыпу пытанні будуць аб'ектам дэбатаў падчас міжнароднай канферэнцыі "Бунт у імя свабоды - забыты ген беларусаў?", якая адбудзецца ва Універсітэце Лазарскага 8 - 10 сакавіка.

Арганізатарам канферэнцыі з'яўляецца Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Універсітэце Лазарскага. Гэтая падзея ўяўляе сабой працяг традыцыі арганізоўвання міжнародных канферэнцый пры Універсітэце Лазарскага, запачаткаваную ў 2006 г. заснавальнікам Інстытута і яго тагачасным дырэктарам праф. Анджэем С. Камінскім (Джорджтаўнскі ўніверсітэт, ЗША).

Пасля ўрачыстага адкрыцця канферэнцыі была ўручана прэмія імя Алеся Адамовіча філосафу Валеру Булгакаву.

Мовы канферэнцыі - беларуская і ангельская.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0