Усенародную мабілізацыю супраць дзейнай улады абвясцілі прадстаўнікі апазіцыйных партый падчас ушанавання памяці Тараса Шаўчэнкі ў Кіеве.

Блакавання парламента мала, заявіў на мітынгу старшыня фракцыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе Арсень Яцанюк: «З наступнага тыдня апазіцыя накіроўваецца ў агульнанацыянальны тур праводзіць Усеўкраінскае веча, звяртацца да людзей і падымаць людзей».

Гэтую ж думку выказалі прадстаўнікі партыяў «УДАР» і «Свабода», якія прысутнічалі на мітынгу.

Па словах лідара «Свабоды» Алега Цягнібока, сёння апазіцыя адзіная й гатовая да барацьбы і ў Вярхоўнай Радзе, і на вуліцы.

Ушанаваць памяць Шаўчэнкі і ўскласці кветкі да яго манумента прыйшлі таксама прадстаўнікі іншых палітычных сіл. З адозвай з нагоды 199-годдзя Кабзара выступіла палітвязень Юлія Цімашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?