У Баранавічах 9 сакавіка прайшла "Хваля Салідарнасці" – арганізаваны Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй марафон салідарнасці з палітвязнямі, які праходзіць у розных гарадах Беларусі.

Мясцовыя актывісты БХД збіраліся правесці супольную малітву за палітвязняў на адкрытай пляцоўцы, аднак каля яе іх ужо чакалі міліцыянты і людзі ў цывільным. У сувязі з гэтым актывісты вырашылі памаліцца за палітвязняў у царкве, што стаіць каля запланаванага месца малітвы. Ідучы да царквы, яны заўважылі, як людзі ў цывільным затрымалі двух маладзёнаў, якія не мелі ніякага дачынення да акцыі. Верагодна, іх палічылі актывістамі БХД.

Нагадаем, 14 лютага ў Баранавічах таксама ў межах "Хвалі Салідарнасці" мясцовыя актывісты БХД распаўсюдзілі па паштовых скрынях грамадзян, пад'ездах і прыпынках грамадскага транспарту ўлёткі з заклікам падтрымаць палітвязняў і інфармацыяй пра іх. Марафон "Хваля Салідарнасці" пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?