У Івана-Франкоўску 9 сакавіка былі высвячаныя чатыры новыя дыяканы для Беларускай грэка-каталіцкай царквы: Віталь Быстроў (Івацэвічы), Аляксей Варанко (Віцебск), Вячаслаў Гарчакоў (Івацэвічы), Аляксей Філіпенка (Менск).

Паводле звестак на 2009 год, Беларуская грэка-каталіцкая царква налічвала ў Беларусі 20 парафій (15 зарэгістраваных, 5 у стане чакання рэгістрацыі) і 16 святароў. Парафіі ёсць у Менску, Маладзечне, Мар'інай Горцы, Жодзіне, Брэсце, Баранавічах, Пінску, Віцебску, Оршы, Полацку, Гродне, Гомелі, Магілёве.

Некалькі парафій знаходзіцца па-за межамі Беларусі, у тым ліку ў Лондане, Антверпене, Празе, Калінінградзе, Вене.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?