11.03.2013 / 10:21 Пажылая мінчанка паспрабавала скончыць жыццё самагубствам Спробу суіцыду зрабіла 7 сакавіка 77-гадовая жыхарка Мінска. У сваёй кватэры ў доме па Лагойскім тракце жанчына падпаліла на сабе адзенне. З апёкамі І-ІІІ ступені 60% цела пенсіянерка шпіталізаваная. Вядома, што летась пацярпела праходзіла лячэнне ў РНПЦ псіхічнага здароўя. БелаПАН Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм