Акцыя «Хваля Салідарнасці», што ініцыяваная БХД, прайшла ў Пінску і Асіповічах.

У Пінску мясцовыя актывісты вывесілі расцяжку «Свабоду палітвязням» каля Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. У Асіповічах на дошках аб’яваў і каля пад’ездаў дамоў наклеілі улёткі з інфармацыяй пра палітвязняў і заклікамі падтрымаць іх.

Акцыя павінна ахапіць 37 гарадоў і завершыцца на Дзень Волі ў Мінску.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?