На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні, 4–9 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ноччу складзе 7–12 градусаў са знакам мінус, па поўначы Віцебскай вобласці чакаецца да 14–17 марозу, у паўднёвых раёнах будзе цяплей — тут мінус 1–6 градусаў. Днём прагназуецца ад 2 да 7 градусаў марозу, на паўднёвым захадзе каля нуля.