Захварэць на рак у выніку ўздзеяння вірусаў або іншых знешніх прычын немагчыма.
Таму ракавае захворванне венесуэльскага кіраўніка Уга Чавэса не магло быць вынікам чыёй-небудзь «дыверсіі». Такую заяву зрабіў намеснік дырэктара Расійскага анкалагічнага навуковага цэнтра імя Блахіна Міхаіл Лічыніцэр.
Нагадаем, Уга Чавес памёр 5 сакавіка ў веку 58 гадоў. Ён змагаўся з анкалагічным захворваннем з сярэдзіны 2011 года. Віцэ-прэзідэнт Нікалас Мадура абвінаваціў у хваробы Чавэса знешніх ворагаў Венесуэлы. Паводле яго слоў, нават «засталіся адпаведныя сляды». Аднак расійскі навуковец цалкам адмаўляе такую магчымасць.





