Мінскім гарадскім судом да дзевяці гадоў і трох месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму і канфіскацыі маёмасці прыгавораны 43-гадовы мінчанін, раней неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы.

Як паведаміі ў пракуратуры Мінска, прадстаўнік якой падтрымліваў дзяржабвінавачанне, пацярпелымі па гэтай справе праходзілі 35 чалавек.

Мінчанін прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 89 КК у рэдакцыі 1960 года (разбой), ч. 2 арт. 205 КК (крадзеж), ч.ч. 2 і 4 арт. 209 КК (махлярства), ч. 1 арт. 14 КК і ч. 3 арт. 209 КК (замах на махлярства), арт. 382 КК (самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобай), ч. 5 ст. 16 і ч. 3 ст. 431 (падбухторванне да давання хабару).

Некалькі эпізодаў, звязаных з разбоем, адносяцца да 1996 года. Яны датычацца нападаў на кватэры, падчас якіх выкрадаліся грошы, каштоўнасці, асабістыя рэчы грамадзян.

22 пацярпелыя асобы праходзяць па эпізодах 2003 года, звязаных з махлярствам. Знаходзячыся ў месцах пазбаўлення волі, абвінавачаны тэлефанаваў грамадзянам, называючы сябе дыджэем, які нібыта праводзіць віктарыну, прасіў адказаць на некалькі пытанняў. Пераможцам гэтай «віктарыны» ён аб’яўляў, што яны выйгралі два мабільныя тэлефоны. Каб атрымаць іх, трэба набыць карты экспрэс-аплаты і паведаміць коды «дыджэю». Даход махляра за раз складаў ад 20 да 40 даляраў.

Чатыры эпізоды датычацца падбухторвання да давання хабару. Яны адносяцца да 2004–2012 гадоў.
Ізноў жа, знаходзячыся ў месцах пазбаўлення волі, абвінавачаны ўваходзіў у давер да сакамернікаў, расказваў, што мае ўплывовых знаёмых на волі, і падбухторваў да давання хабару прадстаўнікам праваахоўных і судовых органаў за вырашэнне розных пытанняў, у прыватнасці пра змякчэнне пакарання. Сумы хабару былі ў межах 9–10 тысяч долараў.

Прысуд Мінскага гарадскога суда быў абвешчаны 28 лютага і набыў моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?