Еўрасаюз абвінаваціў Іран у сур’ёзным парушэнні правоў чалавека і зрабіў больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да асобных грамадзян гэтай краіны.
На саміце ў Брусэлі міністры Еўрасаюза ўнеслі яшчэ дзевяць чалавек у спіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС.
Акрамя таго, іх рахункі на тэрыторыі ЕС будуць замарожаныя.
Імёны новых фігурантаў «чорнага спісу» будуць апублікаваныя ў аўторак.