Брытанец Дэвід Бэкхэм, які зараз выступае за французскі «ПарыСэн-Жэрмен », узначаліў спіс самых багатых футбалістаў планеты паводле версіі сайта Goal.com. Багацце футбаліста ацэньваецца ў 261 млн даляраў.
Бэкхэм апярэдзіў Ліянэля Месі з «Барселоны» і зорку «Рэала» Крыштыяну Ранальда. Багацце Месі ацэньваюць у 172 млн. даляраў, Крыштыяну Ранальда — 167 млн.
На чацвёртым месцы — Кака -- таксама гулец «Рэала», з 99 млн. Замыкае пяцёрку найбагацейшых футбалістаў Раналдзіньё з бразільскага «Атлетыка Мінейра» з 94 млн.
На шостым месцы — адзіны футбаліст з
Маёмасць кожнага футбаліста ўключае заробак, бонусы, рэкламныя кантракты і розныя актывы.
У той жа час Goal.com не мае доступу да банкаўскіх рахункаў футбалістаў, таму рэальнае багацце футбалістаў можа трохі адрознівацца ад тых лічбаў, якія прыводзіць сайт.
Goal.com — найбуйнейшы футбольны сайт у свеце. Сайт публікуе матэрыялы на 15 мовах, супрацоўнікі выдання працуюць у 50 краінах планеты.
У мінулым годзе ў рэйтынгу France Football на першым месцы быў Месі з 42,9 млн даляраў. Бэкхэм ацэньваўся ў 41 млн даляраў, а Крыштыяну Ранальда — у 38 млн.
Тады даходы футбалістаў разлічваліся толькі на аснове заробкаў і працэнту ад рэкламы.